Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

21 декабря 2016

Юных футбалістаў узнагародзіў райвыканкам

Ігракі каманды навучэнцаў чэрвеньскай СДЮШАР 2002 года нараджэння, якая сёлета заваявала залатыя медалі першынства Мінскай вобласці па футболу сярод ДЮСШ І СДЮШАР, узнагароджаны грашовымі прэміямі раённага выканаўчага камітэта.

Іх юным футбалістам уручыла намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька. Падчас цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў спартыўным комплексе «Ігумен», яна выказала задаволенасць тым, што ігракі каманды СДЮШАР паўтарылі поспех дарослых, стаўшы мацнейшымі на Міншчыне праз год пасля перамогі футбалістаў чэрвеньскага «Коласа» ў чэмпіянаце вобласці.
Таксама адзначана заслуга ва ўдалым выступленні навучэнцаў СДЮШАР дырэктара ўстановы Ігара Філічонка. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс