Як распавёў гаспадар, на вырошчванне “сонечнай” ягады яго натхніў прыклад кіраўніка нашай краіны.
– Падумаў, калі ў “Драздах” растуць кавуны, то чаму яны не могуць расці ў Грабёнцы, – кажа Анатоль. – Тэхналогію вырошчвання знайшлі ў інтэрнэце, праз яго ж набываем і насенне.
Выкарыстоўваем гібрыды галандскай селекцыі – “Эўрыка”, “Місон” і “Раманза”. Сёлета пасеялі іх напрыканцы красавіка, а напрыканцы мая высадзілі расаду ў адкрыты грунт на адной сотцы.
Невялікая колькасць арганічных угнаенняў і своечасовы паліў – вось і ўсё, што спатрэбілася, каб атрымаць ураджай.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

