Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 сентября 2018

Каля 300 кілаграмаў кавуноў сабралі сёлета Анатоль і Людміла Кеда ў Грабёнцы

Каля 300 кілаграмаў кавуноў сабралі сёлета на сваім прысядзібным участку жыхары гэтай вёскі Анатоль і Людміла Кеда. Самы вялікі заважыў 9 кілаграмаў.

Як распавёў гаспадар, на вырошчванне “сонечнай” ягады яго натхніў прыклад кіраўніка нашай краіны.

– Падумаў, калі ў “Драздах” растуць кавуны, то чаму яны не могуць расці ў Грабёнцы, – кажа Анатоль. – Тэхналогію вырошчвання знайшлі ў інтэрнэце, праз яго ж набываем і насенне.

Выкарыстоўваем гібрыды галандскай селекцыі – “Эўрыка”, “Місон” і “Раманза”. Сёлета пасеялі іх напрыканцы красавіка, а напрыканцы мая высадзілі расаду ў адкрыты грунт на адной сотцы.

Невялікая колькасць арганічных угнаенняў і своечасовы паліў – вось і ўсё, што спатрэбілася, каб атрымаць ураджай.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс