Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 октября 2018

У дзіцячай Школе мастацтваў адбыўся канцэрт артыстаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Напярэдадні Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца 1 кастрычніка, у дзіцячай Школе мастацтваў адбыўся канцэрт артыстаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Перад аматарамі музыкі выступіў інструментальны ансамбль – трыо «Капрычыо»: Міколай Марэцкі , Дзмітрый Цітоў – домра, мандаліна, Наталля Кірпічэнка – фартэпіяна. Калектыў неаднаразова радаваў нас сваім мастацтвам, хаця існуе адносна нядаўна — з 2010 года.

Вядучы канцэрта, кіраўнік ансамбля Мікалай Марэцкі, пазнаёміў прысутных з цікавымі біяграфічнымі фактамі з жыцця І.С.Баха і В.А. Моцарта, расказаў аб музычных інструментах, на якіх у выкананні прафесіяналаў аднолькава віртуозна і непараўнальна прагучалі як творы класічнай, сучаснай, так і народнай музыкі. Асабліва цёпла была ўспрынята слухачамі музыка І.С. Баха, В.А. Моцарта, К. Муніера, а таксама апрацоўкі народных мелодый А. Цыганкова.

Вельмі цікавая асоба кіраўніка ансамбля. Мікалай Марэцкі — вядучы выканаўца Беларусі на домры і мандаліне, лаўрэат міжнародных конкурсаў. На яго рахунку — шматлікія сольныя замежныя выступленні, удзел у сімпозіумах і фестывалях, прысвечаных мандаліне, удзел ў журы міжнародных конкурсаў. У 2010 годзе музыкант стаў уладальнікам высокай дзяржаўнай узнагароды — Медаля Францыска Скарыны.

У гэтым навучальным годзе ў нашай школе запланаваны шэраг канцэртаў з удзелам лепшых выканаўцаў і музычных калектываў краіны як для навучэнцаў щколы, так і для ўсіх жадаючых. Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы паспрыяюць эстэтычнаму выхаванню не толькі дзяцей, але і дарослых.

Людміла ДАРАГУЖ, настаўніца 
музычнай літаратуры Чэрвеньскай 
дзіцячай школы мастацтваў

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс