Культура фарміруе асобу, захоўвае маральныя асновы грамадства, адраджае традыцыі, умацоўвае сувязь паміж пакаленнямі.
Вашы дасягненні – вынік мэтанакіраванай і стараннай працы. Вы зберагаеце мастацкія здабыткі раёна, забяспечваеце пераемнасць духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў.
Прыемна выказаць словы падзякі ўсім старанным і таленавітым, нястомным рупліўцам духоўнага адраджэння: бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтва.
Вялікі дзякуй вам за высокі прафесіяналізм, творчае майстэрства і адданасць сваёй прафесіі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі, працоўнага натхнення, поспехаў ва ўсіх справах.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

