Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
12 октября 2018

Паважаныя работнікі і ветэраны ўстаноў культуры Чэрвеньшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Культура фарміруе асобу, захоўвае маральныя асновы грамадства, адраджае традыцыі, умацоўвае сувязь паміж пакаленнямі.

Вашы дасягненні – вынік мэтанакіраванай і стараннай працы. Вы зберагаеце мастацкія здабыткі раёна, забяспечваеце пераемнасць духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць унікальнай спадчыны продкаў.

Прыемна выказаць словы падзякі ўсім старанным і таленавітым, нястомным рупліўцам духоўнага адраджэння: бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтва.

Вялікі дзякуй вам за высокі прафесіяналізм, творчае майстэрства і адданасць сваёй прафесіі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі, працоўнага натхнення, поспехаў ва ўсіх справах.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс