Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

01 марта 2019

Упраўленне па адукацыі — двойчы лаўрэаты

На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася калегія Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў адукацыі вобласці за мінулы год.

Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прызнана лепшым  у абласным конкурсе “За дасягненне высокіх паказчыкаў ў развіцці адукацыі” у намінацыях “Развіццё эканомікі адукацыі” і “Лідэр ў арганізацыі адукацыйнага працэсу”.

Таццяна Апраніч, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, ўручыла начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларысе Асановіч Дыпломы лаўрэата абласного конкурсу ў гэтых намінацыях.  

Дыплом лаўрэата гэтага ж конкурсу ў намінацыі “Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая знаходзіцца ў гарадской мясцовасці” атрымаў калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №1 г.п.Смілавічы” (загадчык – Жанна Брэчка).

Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч уручыла асабіста Ларысе Асановіч за дасягненне высокіх паказчыкаў  у развіцці адукацыі і лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі і ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама па развіццю рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2018 года.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс