Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прызнана лепшым у абласным конкурсе “За дасягненне высокіх паказчыкаў ў развіцці адукацыі” у намінацыях “Развіццё эканомікі адукацыі” і “Лідэр ў арганізацыі адукацыйнага працэсу”.
Таццяна Апраніч, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, ўручыла начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларысе Асановіч Дыпломы лаўрэата абласного конкурсу ў гэтых намінацыях.
Дыплом лаўрэата гэтага ж конкурсу ў намінацыі “Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая знаходзіцца ў гарадской мясцовасці” атрымаў калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №1 г.п.Смілавічы” (загадчык – Жанна Брэчка).
Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч уручыла асабіста Ларысе Асановіч за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі і лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі і ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па развіццю рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2018 года.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

