Гэта самая высокая прапанова заробку сярод 357 вакансій па Чэрвеньскаму раёну. Ад 1000 рублёў гатовыя плаціць галоўнаму ветурачу ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, галоўнаму бухгалтару і галоўнаму аграному ў ААТ “10 з’езд Саветаў”, галоўнаму інжынеру ў “Чэрвеньскай ЖКГ”, машыністу экскаватара ў “Чэрвеньскім ПМС”, байцу жывёлы ў адным з прыватных прадпрыемстваў.
Самыя нізкія прапановы заробку – ад 330 рублёў – заяўлены па шэрагу вакансій для работнікаў культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншых.
Падрыхтаваў Ігар АДАМОВІЧ

