Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 841.

10 июля 2019

Вакансіі: каму на Чэрвеньшчыне прапануюць заробак ад 1394 рублёў?

Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт шукае кандыдатаў на пасаду намесніка старшыні з заробкам ад 1394 рублёў. Такая інфармацыя размешчана ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце Дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта самая высокая прапанова заробку сярод 357 вакансій па Чэрвеньскаму раёну. Ад 1000 рублёў гатовыя плаціць галоўнаму ветурачу ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, галоўнаму бухгалтару і галоўнаму аграному ў ААТ “10 з’езд Саветаў”, галоўнаму інжынеру ў “Чэрвеньскай ЖКГ”, машыністу экскаватара ў “Чэрвеньскім ПМС”, байцу жывёлы ў адным з прыватных прадпрыемстваў.

Самыя нізкія прапановы заробку – ад 330 рублёў – заяўлены па шэрагу вакансій для работнікаў культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншых.

Падрыхтаваў Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс