З ПОЛЫМЯ АФГАНІСТАНА: СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯУ У ЧЭРВЕНЬСКІМ ТЦСАН
У рамках дзейнасці патрыятычнага клуба “Ад пакалення да пакалення”, у аддзяленні комплекснай падтрымкі у крызісная сітуацыі і забяспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога узросту Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоування насельніцтва адбылася знакавая сустрэча, прысвечаная Дню памяці воінау-інтэрнацыяналістау.
Мерапрыемства “З полымя Афганістана” прайшло у цёплай і шчырай атмасферы сумесна з установай адукацыі “Сярэдняя школа №3 імя Л.Ф. Камароускага”. Гэта была не проста сустрэча, а жывы урок мужнасці і патрыятызму. Пажылыя людзі з захапленнем слухалі успаміны тых, хто з гонарам выканау свой воінскі абавязак.
Гасцямі мерапрыемства сталі:
- Віктар Анатольевіч Казачонак – старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранау вайны у Афганістане, дэлегат YIIУсебеларускага народнага сходу;
- Уладзімер Уладзіміравіч Молчан – воін-інтэрнаціяналіст;
- Міхаіл Васільевіч Дзімохін - воін-інтэрнаціяналіст;
- Анатоль Аляксеевіч Кулік – старшыня савета пажылых Чэрвеньскага раёна;
- Протаіерэёй Аляксандр Лазоускі – пробашч Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Іванічы.
Такія сустрэчы – гэта непарыуная сувязь пакаленняу, якая дазваляе захаваць гістарычную памяць і перадаць моладзі найважнейшыя каштоунасці: любоу да Радзімы, вернасць абавязку і павагу да старэйшых.






