Падчас яе ўзмоцнены нагляд за выкананнем вадзіцелямі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, устаноўленых правілаў, у тым ліку – пры дапамозе негалосных праверак з выкарыстаннем сродкаў фота- відэафіксацыі. Таксама праводзяцца рэйды па кантролю за тэхнічным станам транспарту, які перавозіць пасажыраў.
Як распавёў “Раённаму весніку” старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвенскага РАУС Аляксандр Манулік, нягледзячы на меры, што прымаюцца, абстаноўка з бяспекай дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў у рэгулярных (нерэгулярных) зносінах на міжгародніх і прыгарадных маршрутах застаецца складанай. Сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў – перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, перавозка пасажыраў звыш колькасці пазначаных месцаў, невыкананне ўстаноўленага маршруту, высадка (пасадка) пасажыраў па-за межамі прыпынку, тэхнічная няспраўнасць транспартных сродкаў.
Ігар АДАМОВІЧ