Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне таленавітых выканаўцаў, развіццё творчых здольнасцяў у галіне выканаўчага мастацтва, папулярызацыя фартэпіяннай музыкі, павышэнне педагагічнага майстэрства выкладчыкаў.
Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў дастойна прадставілі Лізавета Лазоўская (клас выкладчыка Галіны Мікалаеўны Прышывалка) і Багдан Крыжык (клас выкладчыка Кацярыны Міхайлаўны Стахевіч). За ўдалае выступленне юныя музыканты былі ўдастоены дыплома.
Спадзяёмся, што той бясцэнны вопыт, які мы атрымалі, дзякуючы ўдзелу ў конкурсе, спатрэбіцца ў падрыхтоўцы да наступных конкурсных выступленняў і стане гарантыяй новых творчых перамог.
Дарэчы, Ліза і Багдан рыхтуюцца да наступнага конкурсу-фестывалю “Інтэрмецца”, які адбудзецца ў красавіку ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Пажадаем ім поспехаў!
Галіна Прышывалка.
Дырэктар ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў».
Фота аўтара

