Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 марта 2019

Рэгіянальны адборачны тур абласнога конкурса піяністаў

11 сакавіка на базе Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся рэгіянальны адборачны тур абласнога конкурса піяністаў, які праходзіць адзін раз у тры гады у г. Салігорску.

Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне таленавітых выканаўцаў, развіццё творчых здольнасцяў у галіне выканаўчага мастацтва, папулярызацыя фартэпіяннай музыкі, павышэнне педагагічнага майстэрства выкладчыкаў.

Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў дастойна прадставілі Лізавета Лазоўская (клас выкладчыка Галіны Мікалаеўны Прышывалка) і Багдан Крыжык (клас выкладчыка Кацярыны Міхайлаўны Стахевіч). За ўдалае выступленне юныя музыканты былі ўдастоены дыплома.

Спадзяёмся, што той бясцэнны вопыт, які мы атрымалі, дзякуючы ўдзелу ў конкурсе, спатрэбіцца ў падрыхтоўцы да наступных конкурсных выступленняў і стане гарантыяй новых творчых перамог.

Дарэчы, Ліза і Багдан рыхтуюцца да наступнага конкурсу-фестывалю “Інтэрмецца”, які адбудзецца ў красавіку ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Пажадаем ім поспехаў!

Галіна Прышывалка.

Дырэктар ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў».

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/6446-regiyanalny-adborachny-tur-ablasnoga-konkursa-piyanista%D1%9E.html#sigProId62d5633662

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс