Член Савета Рэспублікі
Бачыла Аляксандр Аляксандравіч
Адрас і службовы тэлефон:
222215, Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, аг. Слабада,
вул. Цэнтральная, 7
8-01776-4-46-17
Нарадзіўся 26 лютага 1961 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіна. Працаваў следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска, старшым следчым, пракурорам аддзела па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў пракуратуры г. Мінска, займаў розныя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
Мае тры падзячных ліста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам адрознення Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі». «За адзнаку» II і I ступені.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Лаўрыненка Ігар Уладзіміравіч
Акруга: Бярэзінская № 61
Тэрмін паўнамоцтваў: 06.12.2019 - 14.05.2021
намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы
Нарадзіўся 17 красавіка 1961 года ў г. Мінску, памёр 14 мая 2021 года.
Адукацыя вышэйшая — скончыў Кастрамскую вышэйшая вайсковая каманднае вучылiшча хімічнай абароны; Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза С.К.Цімашэнкі; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі; генерал-маёр.
Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на пасадах першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
З 1983 па 1985 год праходзіў ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.