Чэрвеньскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь, на ўсходзе Мінскай вобласці. Раён мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім, Мінскім, Смалявіцкім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці. Раённы цэнтр – г. Чэрвень. Плошча раёна – 1,6 тыс. км2.