Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8:00 – 17:00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 122 2 22 1913 07 22 72

Мы ў сацыяльных сетках:
09 08 22 30

Геральдыка

Герб г. Чэрвеня і Чэрвеньскага раёна з'яўляецца сімвалам горада і раёна і ўяўляе сабой «французскі» шчыт блакітнага колеру і намаляваны на ім серабрысты куст кветак, над якім размешчаны пяць залатых пчол.

Упершыню горад Ігумен (з 1923 г. – г. Чэрвень) атрымаў свой уласны герб 22 студзеня 1796 года. У тлумачэнні да гербу было запісана, што пчалярства складае адну з асноўных крыніц даходу жыхароў Iгуменшчыны, што пчала здаўна лічылася сімвалам напружанай, стваральнай працы. Па колькасці пчаліных вулляў Ігуменскі павет займаў у Мінскай губерні трэцяе месца.

Сёння шматвекавая традыцыя жыхароў нашага раёна працягваецца. Наш раён з'яўляецца цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларусі па пчалярстве: у Смілавіцкім аграрным каледжы працуе аддзяленне пчалярства. Многія жыхары маюць свае пчолапасекi. Пчала ў наш час – гэта сімвал чыстага паветра, здаровага ладу жыцця, любові да прыроды, што асабліва важна ў нашых складаных экалагічных умовах.

Герб нашага горада, які мае больш чым 200–гадовую гісторыю, прайшоў выпрабаванне часам. Ён і сёння выконвае ролю «візітнай карткі» горада. Тытульную паласу «Раеннага веснiка» ўпрыгожвае герб нашага горада. У жыхароў раёна, навучэнцаў навучальных устаноў склалася паважлівае стаўленне да герба. У раённым краязнаўчым музеі сабрана калекцыя гербаў, выкананых з розных матэрыялаў.

Дзяржаўная геральдычная служба Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь зарэгістравала герб горада Чэрвеня і Чэрвеньскага раёна 18 красавіка 2001 года і ўнёс у Гербавы Матрикул Рэспублікі Беларусь пад № 59.

2428 разоў (а) Апошняя змена: 25.08.2018