Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

28 Лістапад 2019

Аркестр Міхаіла Фінберга 29 лістапада дасць вялікі канцэрт ва Уздзе

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 29 лістапада ў горадзе Узда, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Заслужаны калектыў прыедзе ва Узду па запрашэнні мясцовых жыхароў, якім вельмі спадабалася праграма ІІІ абласнога свята мастацтваў "Мелодыі ўздзенскай восені", якая прагучала 20 верасня. Тады былі прадстаўлены творчыя праекты "Станіслаў Манюшка на Міншчыне", "Перадаём эстафету юным талентам", "Песні і музыка - добрым сябрам".

На гэты раз адбудзецца вялікі канцэрт у 2-х частках. Першая пазнаёміць гледачоў з бессмяротнай творчасцю знакамітага французскага спевака Джо Дасэна. У выкананні салістаў аркестра - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Наталлі Тамелы, Яўгена Цымбаліста, Ягора Шаранкова, Галіны Грамовіч, Руслан Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Дзмітрыя Качароўскага, Таццяны Глазуновай прагучаць вядомыя многім песні "Если б не было тебя", "Салют", "Елисейские поля", "Меланхолия" і іншыя. Другая частка канцэрта прысвечана памяці расійскай спявачкі Юліі Началавай. Будуць выкананы 12 яе песень, у тым ліку "Бабье лето", "Формула любви", "Для тебя", "Гитара", "Мечта"

"Мне прыемна чарговы раз выступаць ва Уздзе, дзе ў нашага аркестра шмат сяброў, - адзначыў Міхаіл Фінберг. - Я з вялікім задавальненнем запрашаю ўсіх на наш канцэрт. Упэўнены, мы не расчаруем нашага гледача".

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць