"Змена "Полымя" праходзіць з 18 лістапада па 3 снежня і аб'яднала больш за 150 лепшых піянераў з усёй краіны. Для хлопцаў былі арганізаваны самыя разнастайныя конкурсы, а да іх у госці прыедуць майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, пяціразовы чэмпіён свету па гіравым спорце Ігар Сігневіч і прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" Лізавета Міснікава", - распавяла Аляксандра Ганчарова.
Праект пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. "У хлопцаў будзе магчымасць пагутарыць з нашымі гасцямі і задаць пытанні, якія іх цікавяць. Па завяршэнні сустрэчы будзе арганізавана аўтограф-сесія і агульнае фатаграфаванне з усімі ўдзельнікамі праекта. У сваю чаргу Ліза падрыхтавала музычны падарунак і выканае для дзяцей некалькі сваіх кампазіцый", - адзначыла старшыня ЦС БРПА.
Акрамя таго, будзе узнагароджаны лепшы важаты змены.