Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

24 Снежань 2019

Абласны турнір юных фізікаў Мінскай вобласці вызначыў наймацнейшых

21-22 снежня 2019 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся ХІ турнір юных фізікаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 каманд - 95 навучэнцаў з 12 раёнаў: Барысаўскага, Дзяржынскага (3 каманды), Клецкага, Лагойскага, Любанскага, Нясвіжскага (2 каманды), Пухавіцкага, Слуцкага (2 каманды), Смалявіцкага (2 каманды), Салігорскага, Стаўбцоўскага, Чэрвеньскага (3 каманды).

Старшыня журы турніру - Арцём Алегавіч Буры, выкладчык фізікі ліцэя БДУ, члены журы - выкладчыкі, студэнты фізічнага факультэта і факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ, якія неаднаразова былі ўдзельнікамі і пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных турніраў юных фізікаў, настаўнікі фізікі Мінскай вобласці, якія маюць вялікі вопыт падрыхтоўкі каманд да турніраў.

Турнір сабраў аматараў фізікі, навучэнцаў 7-11 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Усе каманды былі добра падрыхтаваныя: хлопцы паказалі майстэрства вядзення дыскусіі, уменне адстойваць свой пункт гледжання, аргументавана даваць адказы.

Члены журы аднадушна адзначылі ўзрастаючую папулярнасць турніру юных фізікаў сярод навучэнцаў і педагогаў Міншчыны, а таксама павышэнне якасці рашэння і падрыхтоўкі задач.

Па выніках турніру першае месца заняла каманда Слуцкага раёна. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны каманды са Стаўбцоўскага раёна, Нясвіжскай гімназіі, Ліцэя г. Барысава, школы № 1 г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна. Дыпломаў трэцяй ступені ўдастоены каманды з Нясвіжскага раёна; гімназіі г. Дзяржынска, сярэдняй школы № 1 г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна, гімназіі № 1 імя В. А. Караля г. Чэрвеня.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць