Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

20 Красавік 2020

Пад вытворчасць масак у вобласці перапрафілявалі 6 прадпрыемстваў

Пад вытворчасць масак у Мінскай вобласці перапрафілявалі 6 прадпрыемстваў, паведамляе Беларусь 1.

Нагадаем, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць маніторынг сітуацыі ў лёгкай прамысловасці. 15 красавіка дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў наведаў два прадпрыемствы ў Салігорску: ЗАТ "Калінка" і ААТ "Купалінка".

На прадпрыемствах часова выпускаюць медыцынскія вырабы.

- Калектывы працуюць фактычна на мяжы, але, тым не менш, знаходзяць спосабы, каб выпускаць як мага больш вырабаў, якія сапраўды неабходны краіне. Пачыналі гэтыя два прадпрыемствы з невялікіх лічбаў - з 2 тысяч. На сённяшні дзень "Купалінка" вырабляе 40 тыс.масак, а яшчэ два дні таму было 30 тысяч (дзве траціны з іх - гігіенічныя, траціна - медыцынскія). На "Калінцы" два дні таму выпускалася 100 тысяч, цяпер - 110 тысяч, абяцаюць нарасціць да 120 тысяч, - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць