Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 Верасень 2021

Нацыянальную літаратурную прэмію ўручылі ў Капылі

"Слова нас аб’ядноўвае" - дэвіз свята, якое сабрала тысячы беларусаў на Дзень пісьменства ў Капылі.

Ужо вядомыя імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, афіцыйна адкрыты помнік Цішку Гартнаму і інтэрактыўная алея пісьменнікаў Капыльскага раёна. Кожныя дзесяць хвілін свята прэзентуюцца новыя кнігі, а на пляцоўках нон-стоп чытаюць на мове. Што з нестандартнага ў афішы традыцыйнага нацыянальнага свята - ведае мая калега Лідзія Заблоцкая.

80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай - чырвонай ніткай у канцэпцыі Дня беларускага пісьменства. І пра страшныя падзеі ў Капылі не толькі гавораць. Наша здымачная група - на гістарычнай падзеі. У рамках фестывалю ўпершыню ваенна-гістарычная рэканструкцыя.

Свой міні-філіял на колах даставіў у Капыль і музей Вялікай Айчыннай. Акрамя арыгінальнай зброі і трохвугольнікаў з 40-х, вершы ў пажоўклых кнігах, якія літаральна ратавалі ў баях.

У суседнім квартале размясцілі галоўную сцэну. Прастора для адкрыцця і закрыцця фестывалю. Дарэчы, ужо сталі вядомыя ўладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Лепшымі больш як з 50 прэтэндэнтаў сталі 6 літаратараў. Так, дэбют за Кацярынай Стройлавай, лепшы ў публіцыстыцы - экс-міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Адзначылі і прозу Віктара Праўдзіна, узнагарода за паэзію - за Віктарам Шніпам.

Капыль пабіў чаканы рэкорд у 5 тысяч гасцей. Не толькі раскупліваюць кнігі і батляцца вершамі. З дапамогай смартфонаў і QR-кодаў падарожнічаюць па горадзе. Дарэчы, яшчэ адна навінка свята - яго віртуальнасць.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць