Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

19 Кастрычнік 2021

Пленэр драўляных скульптур стартаваў у Барысаве

Рэгіянальны пленэр драўляных скульптур "Сонечная цеплыня дрэва" стартаваў у Барысаве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Наталля Кузняцова.

"Упершыню свята-конкурс прайшоў у Капыльскім раёне ў 1998 годзе і называўся "Дрэва жыцця". Затым на працягу некалькіх гадоў яго гаспадаром быў Смалявіцкі раён, дзе пленэр атрымаў сваю сучасную назву "Сонечная цеплыня дрэва". У розныя гады свята гасцявала ў Крупскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Бярэзінскім, Любанскім раёнах. На гэты раз конкурс сабраў майстроў з усёй краіны ў Барысаве", - расказала Наталля Кузняцова.

Пленэр прадоўжыцца пяць дзён. На працягу гэтага часу ўдзельнікам трэба будзе стварыць драўляныя скульптуры, прысвечаныя бітве на рацэ Бярэзіне пад Барысавам у 1812 годзе паміж арміяй Напалеона, што адступала, і рускімі войскамі.

Пасля завяршэння пленэра скульптуры застануцца ў Барысаве. Яны размесцяцца на тэрыторыі ДУ "Барысаўскі аб'яднаны музей" і ДУА "Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў".

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць