"СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Youju Interactive падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне бакоў у рабоце над нацыянальным павільёнам Беларусі на кітайскіх анлайн-платформах JingDong і Douyin. Бакі абмеркавалі развіццё сумесных анлайн-праектаў з мэтай прасоўвання беларускіх тавараў", - расказалі ў прэс-службе парка.
Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка выступае ў праекце нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх рэсурсах у ролі арганізатара і афіцыйнага аператара. Мэтай праекта, які афіцыйна стартаваў 6 ліпеня гэтага года разам з цырымоніяй адкрыцця павільёна, з'яўляецца не толькі рэалізацыя беларускіх тавараў кітайскім спажыўцам, але і папулярызацыя Беларусі ў кітайскім медыяполі.