За парты сядуць 18, 3 тыс. першакласнікаў, а гэта на 1000 больш, чым у мінулым годзе.
Адукацыйны працэс будуць ажыццяўляць больш за 29 тысяч педагагічных работнікаў.
На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі па ўдакладненым гадавым плане ў бюджэце вобласці прадугледжана 21,84 млн. рублёў.
З іх -
- на бягучы рамонт накіравана 12,15 млн. рублёў,
- на капітальны - 3,22 млн. рублёў,
- на набыццё абсталявання - 6,47 млн. рублёў.
Рамонту падлягалі 364 установы адукацыі. На 17 жніўня сертыфікаты гатоўнасці атрымалі 91,9 працэнта школ.