Спаборніцтвы пройдуць у маляўнічых мясцінах: высокі бераг ракі Нёман, вельмі прыгожыя лясныя дарогі Акінчыц - радзімы Якуба Коласа, Смольні. Праграма спаборніцтваў уключае забегі на дыстанцыі 6, 10 (старт ад вёскі Акінчыцы) і 30 км (старт ад ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна), прадугледжаны таксама сямейны забег.
Адзначаецца, што сямейны забег з дзецьмі 3-6 гадоў прадугледжвае дыстанцыю 2 км без уліку часу. Забег на 6 км рэкамендуюць рабіць пачынаючым. Вынікі ўдзельнікаў зафіксуюць электроннай сістэмай хронаметражу.
Пераможцаў ва ўзроставых групах узнагародзяць грашовымі прызамі, прызёраў - памятнымі сертыфікатамі. Таксама ўсе фінішоры на дыстанцыі 6, 10 і 30 км атрымаюць памятны медаль фінішора, з фінішораў сямейнага забегу медалі атрымаюць толькі дзеці 3-6 гадоў.