Больш за ўсё ўрачоў — 78 — накіравана ў Мінскую цэнтральную раённую клінічную бальніцу. Туды ж размеркаваліся і 73 спецыялісты з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.
Столькі ж фельчараў і медсясцёр пачалі свой прафесійны шлях і ў Мінскім абласным цэнтры хуткай медыцынскай дапамогі.
У цэлым, трэба адзначыць, што папаўненне прыйшло ў бальніцы і паліклінікі ўсіх раёнаў Міншчыны, у тым ліку самыя аддаленыя. Напрыклад, у Любанскім — 3 урачы і 11 медсясцёр, у Старадарожскім — 4 урачы і 14 медсясцёр.
Поспехаў у працы людзям у белых халатах і здароўі ўсім жыхарам Міншчыны!