Аляксандра Гойтан даведалася, як у Лагойску рыхтуюць лаўрэатаў міжнароднага ўзроўню.
Крок за крокам Іван Швабовіч падымаецца па мастацкіх прыступках на вяршыню выяўленчага майстэрства. Трэці год хлопчык спасцігае асновы малюнка, жывапісу, кампазіцыі. Сёлета яго здольнасці і фантазія выйшлі па-за межы Лагойскай школы. На міжнародным конкурсе "Сябруюць дзеці на планеце" ў Івана дыплом першай ступені.
Восьмы сезон міжнароднага конкурсу прысвяцілі касмічнай тэме. Іван Швабовіч з мастацкіх цаглінак пабудаваў іншапланетны замак. Маляваў у змешанай тэхніцы.
Лагойская школа мастацтваў - кузня лаўрэатаў міжнароднага ўзроўню. Тут займаюцца больш за сотню дзяцей. Акрамя праграмных мастацкіх прац, за год канкурсанты маюць у партфоліа з два дзясяткі аўтарскіх карцін.
Вікторыя Андрушына, загадчык аддзела Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў:
Мы прошли областной отборочный тур 13 республиканского открытого международного конкурса. Ульяна будет представлять школу. Мы сейчас готовимся. Потому что дети, которые участвуют в конкурсе, становятся и лауреатами, и стипендиатами и поступают в любой колледж без вступительных экзаменов по изобразительной деятельности.
Магчымасці школы дазваляюць юным мастакам спасцігаць розныя кірункі – ад гісторыі да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - як у сценах творчай майстэрні, так і на пленэрах пры любым надвор'і.
Ад сцэнарыя і тэатральнай пастаноўкі да музычнага суправаджэння і танцавальнага па. Уласнымі сіламі выхаванцаў толькі гэтай школы можна падрыхтаваць паўнацэнную праграму. У кожным класе - свой мастацкі стыль і кірунак. Два паверхі для ўсебаковага развіцця дзяцей.
Творчасцю займаюцца паўтысячы дзяцей па чатырох кірунках. Адзін толькі музычны ўражвае - ператвараць ноты ў мелодыю навучаць як на ўдарных, так і духавых інструментах.