"У прадпрыемства ў бягучым годзе былі пэўныя складанасці. Аднак усе пытанні вырашаны. У кастрычніку завод вырабіў 3,1 тыс. легкавых аўтамабіляў, задача на лістапад - выпусціць крыху больш за 4 тыс. машын. А ў снежні ў планах вырабіць 5 тыс. аўто. Такім чынам, сумарна па годзе атрымаецца крыху больш за 25 тыс. машын. Па колькасці гэта крыху менш, чым у мінулым, калі было выпушчана 29,4 тыс. аўтамабіляў. З улікам таго, што структура змянілася і мы пачалі вырабляць больш складаныя і дарагія па кошце аўто, то сума ў грашовым выражэнні будзе на ўзроўні 2021 года - больш за $500 млн", - сказаў Пётр Пархомчык.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў планах на наступны год вырабіць як мінімум 35 тыс. аўтамабіляў. Хоць перад заводам стаіць прамая задача Прэзідэнта выйсці на праектную магутнасць 60 тыс. машын у год. Цяпер важна разабрацца, ці зможам мы такую колькасць аўтамабіляў прадаць на беларускім рынку і на рынку Расійскай Федэрацыі. Калі гэтыя лічбы будуць пацвярджацца, гэта значыць рынак будзе гатовы спажыць такую колькасць аўтамабіляў, то, адпаведна, мы будзем выбудоўваць сваю работу і планы, каб выканаць пастаўленую задачу", - падкрэсліў ён.