Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

25 Лістапад 2022

«БЕЛДЖЫ» экспартуе каля 80 працэнтаў вырабленых аўтамабіляў

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" экспартуе каля 80 працэнтаў вырабленых аўтамабіляў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер завод працуе стабільна. Па выніках 10 месяцаў мы маем рэнтабельнасць каля 6 працэнтаў. У нас склаліся суадносіны 80 працэнтаў - экспарт, 20 працэнтаў - айчынны рынак. Мы падрыхтаваліся і будзем рабіць усё магчымае, каб у нашых салонах быў поўны мадэльны рад аўтамабіляў. У нас за гады работы з'явілася 10 салонаў па краіне, 17 аўтарызаваных сэрвісных цэнтраў. Такім чынам, створана дастатковая інфраструктура, каб камфортна выкарыстоўваць нашу тэхніку", - сказаў Генадзь Свідзерскі.

17 лістапада 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага завода СЗАТ "БЕЛДЖЫ". Сёння заводу спаўняецца 5 гадоў. "Падводзячы вынікі, мы можам сказаць, што завод выйшаў на тыя вытворчыя магутнасці, якія былі запланаваны. Мы сёння працуем у рэжыме 15 машын у гадзіну. Плануем нашу работу зыходзячы з заказаў, з патрэбнасцей рынку, і гэта забяспечвае стабільную работу завода. Мы за гэтыя гады не толькі нарошчвалі аб'ёмы вытворчасці, але і асвойвалі новыя мадэлі. Рынак патрабаваў таго, каб мы абнаўлялі мадэльны рад", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць