— Толькі сёлета мы плануем завяршыць 87 праектаў на суму 1,3 мільярда рублёў. І ў наступным — больш за 130 праектаў, — адзначае Таццяна Анатольеўна.
— Акцэнт зроблены на выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у кожным рэгіёне вобласці. У нас сфарміраваны пералік праектаў "Адзін рэгіён — адзін праект". Туды ўключаны найважнейшыя праекты. Асноўныя напрамкі - перапрацоўка мясцовых сыравінных рэсурсаў. Праекты рэалізуюць ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Салігорская птушкафабрыка", Капыльскі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "БАТЭ", ААТ "Рудзенск", холдынг "Амкадор" і г.д. Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць атрымаць большую дабаўленую вартасць і лепшыя эканамічныя вынікі.