Увасабленнем культурнага складніка Слуцка і Слуцкага раёна выбраны слуцкі пояс - ён займае галоўнае месца кампазіцыі.
У лагатыпе таксама выкарыстоўваецца выява аднаго з арнаментаў Слуцкага пояса, выкананая ў тэхніцы інкрустацыі саломкай.
Распрацавалі лагатып у Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці.