Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінскай вобласці стартуе 26 верасня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
На рэгіянальных сельскагаспадарчых кірмашах, якія стартуюць у Барысаве і Маладзечне 3 кастрычніка, можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галін, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, а таксама ўгнаенні, насенне, пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар і інш.
Таксама рэгіянальны кірмаш 4 кастрычніка разгорнецца ў Нясвіжы, 10 кастрычніка — у Вілейцы і Салігорску, 17 кастрычніка — у Жодзіне і Слуцку.
Назапасіцца вітаміннай прадукцыяй можна будзе і на раённых восеньскіх кірмашах, якія пройдуць з 26 верасня па 1 лістапада.

