Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 Жнівень 2018

У г. Мар'іна Горка ад ветэранаў прымаў віншаванні з юбілеем Ігар Міхайлавіч Лучанок

8 жніўня ў карціннай галерэі г. Мар'іна Горка ў апоўдні ветэраны горада сабраліся павіншаваць знакамітага земляка, кампазітара, народнага артыста Ігара Міхайлавіча Лучанка з яго юбілеем.

Сустрэча атрымалася ўрачыстай і вельмі шчырай. Юбіляр - часты госць на сваёй Малой Радзіме; і сустрэчы з ветэранамі раёна з'яўляюцца традыцыйнымі. Тут яго суседзі, аднакласнікі, паплечнікі і проста сябры. На ўшаноўванні гучалі песні кампазітара; віншаванні. Але самым кранальным і нечаканым падарункам для Ігара Міхайлавіча стала фота вучняў 4-га класа Мар'інагорскай сямігадовай школы, на якім ёсць і піянер Ігар Лучанок.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць