Мерапрыемства было праведзена ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Мэта злёту-выяўленне, падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне краязнаўства. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 72 навучэнцаў-пераможцы, прызёры, актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскіх краязнаўчых праектаў, конкурсаў і акцый.
Дзяржынскі раён прадстаўлялі навучэнцы Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея, Скірмантаўскага КПК Яслі-сад сярэдняя школа, гімназіі № 1 г.Дзяржынска і сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля. Кіраўнікі каманды – педагогі дадатковай адукацыі Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства Аліна Аляксандраўна Качура і Сяргей Аляксандравіч Івашкоў.
Дзесяць дзён для юных краязнаўцаў з усіх куткоў Беларусі праляцелі незаўважна. Яны былі насычаныя пазнавальнымі экскурсіямі, спартыўнымі мерапрыемствамі і краязнаўчымі конкурсамі, прымеркаванымі да Года малой радзімы. Удзельнікі злёту пазнаёміліся з рознымі куткамі кожнага рэгіёна Беларусі, наведалі музеі і паркі г.Мінска.
Нашы хлопцы годна абаранілі гонар сталічнага рэгіёну і па выніках злёту атрымалі 4 дыплома I ступені, 3 дыпломы ІІ ступені і 1 дыплом III ступені, а таксама Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем каманду і кіраўнікоў з годным выступленнем!