Гэтае свята трывала ўвайшоў не толькі ў афіцыйны каляндар ўрачыстых дат, але і ў сэрцы ўсіх, хто з гонарам называе сябе беларусамі. Каму дарогі і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: патрыятызм, грамадзянскасць, гонар за сваю краіну, любоў да сваёй малой радзімы, сваёй сям'і.
5 ліпеня яшчэ адна значная дата для жыхароў нашага горада і раёна-75 гадоў вызвалення Валожына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хай гэтая гераічная старонка Вялікай Перамогі нашага народа застанецца назаўжды гісторыяй, а мірнае неба, шчаслівае дзяцінства, стваральная праца будуць сапраўдным і будучым нашайкраіны.
У гэты дзень даніну павагі мы, Удзячныя нашчадкі, аддаём ветэранам, якія жывуць на Валожынскай зямлі, людзям, якія выкладалі ўрок мужнасці ўсяму чалавецтву, якія ўнеслі свой уклад у агульнанародную справу-Вялікую Перамогу.
На вялікі жаль час няўмольна. У нашым раёне засталося толькі 16 сведак мінулых далёкіх ваенных падзей. Ні адзін з ветэранаў не застаўся без увагі. Напярэдадні свята кожнаму ветэрану ўручылі падарункі ад раённай арганізацыі "Белая Русь". У цёплай абстаноўцы ветэраны, якім ужо за 90, распавядалі аб цяжкіх гадах вайны. Успаміналі сяброў, розныя ваенныя гісторыі. І ў кожнага блішчалі слёзы. Слёзы радасці, што жывыя і слёзы смутку за тых, хто не вярнуўся.
Актывісты першасных арганізацый далучыліся да патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае". Разам са сваімі дзецьмі, вучнямі школ усклалі кветкі да помнікаў, абеліскаў і мемарыялаў.
Кожны з нас ўсведамляе, што галоўнае багацце краіны - мы самі, людзі, якія ў ёй жывуць. У гэты святочны дзень стала добрай традыцыяй ушаноўваць самага пажылога і самага маладога жыхара нашага горада.
Надзея Іванаўна Арцёменка нарадзілася ў 1920 годзе і ўсё жыццё прапрацавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Выгадавала 3 дзяцей, мае 6 унукаў, 9 праўнукаў, 2 прапраўнука. Яна з'яўляецца найстарэйшым жыхаром нашага горада.
А напярэдадні свята ў сям'і Корсакавых Сяргея Рыгоравіча і Таццяны Іванаўны нарадзілася выдатная дзяўчынка, якую назвалі Кацярына.
Алена Іванаўна Клачко пажадала здароўя і шчаслівага жыцця надзеі Іванаўне і маленькай Кацярыне.
А ў святочны дзень актывісты Валожынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" урачыста прайшлі ў святочнай калоне па галоўнай плошчы горада, тым самым папулярызуючы грамадскае аб'яднанне.