Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

12 Ліпень 2019

Гонкі на мотаблоках прайшлі ў Смалявіцкім раёне

Незвычайныя і крэатыўныя спаборніцтвы прайшлі ў Смалявіцкім раёне паблізу вёскі Мікалаевічы Забалоцкага сельскага савета - "Гонкі на мотаблоках".

Ініцыятарам і ідэйным натхняльнікаў незвычайных спаборніцтваў стаў дырэктар ПУП "Артлеагруп" Артур Леанідавіч Сычоў, індывідуальны прадпрымальнік, які працуе на тэрыторыі сельсавета. Таксама ў падрыхтоўцы і правядзенні гонак удзельнічала мясцовая жыхарка Алёна Галаўнёва і кіраўніцтва Забалоцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Ідэя правесці гонкі на мотаблоках даўно зарадзілася ў душы Артура Сычова і, убачыўшы падтрымку старшыні Забалоцкага сельсавета Таццяны Рыгораўны Карнеенка, было вырашана правесці спаборніцтвы.

Мотаблок для сельскіх жыхароў зусім не прадмет забаўка, а памочнік і неад'емная тэхніка падчас летніх палявых работ. Але, як гаворыцца, хто добра адпачывае, той прадуктыўна і працуе. Таму паўдзельнічаць у забаўляльных спаборніцтвах сабралася нямала ўдзельнікаў, а падтрымлівалі іх шматлікія аднавяскоўцы-суседзі, сваякі, сябры.

Для спаборніцтваў быў арганізаваны закрыты парк паблізу вёскі Мікалаевічы, дзе і адбыліся спаборніцтвы. Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі "гоншчыкі" выйшлі на старт. Траса спаборніцтваў ўяўляла сабой замкнёную кольцападобную крывую даўжынёй каля 1 км. не баючыся ямак і бруду, спецыяльна зробленых для спаборніцтваў « "гоншчыкі" спрытна кіравалі мотаблокамі.

Судзілі спаборніцтвы намеснік начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання Смалявіцкага райвыканкама Аксана Сяргееўна Фядотка, галоўны дзяржаўны інспектар Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Вадзім Майсеевіч Рымашэўскі і старшыня сельсавета Таццяна Рыгораўна Карнеека.

У выніку вясёлай і насычанай барацьбы перамогу ў гонках атрымаў Аляксандр Валынец, пераадолеўшы дыстанцыю за 3 хвіліны 13 секунд. На другім месцы Сяргей Радчанка, ён прыйшоў да фінішу 46 секунд пазней. Бронза спаборніцтваў у Аляксандра Пашкевіча.

Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі сведчаннямі і самае галоўнае-разбавілі працоўныя будні, зарадзіліся добрым настроем, парадаваліся самі і парадавалі аднавяскоўцаў.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць