"На сённяшні дзень наспела неабходнасць унесці пэўныя змены ў дакументацыю, паколькі завяршаецца пяцігадовы перыяд планавання. Гэта звязана з аналізам таго, што выканана і што зрабіць не ўдалося. Таксама кіраўніком дзяржавы пастаўлены новыя задачы па асваенню тэрыторый", - адзначыў Аляксандр Хіжняк.
Спецыялісты прадпрыемства маюць намер прыступіць да распрацоўцы новых генпланаў з IV квартала бягучага года. У першую чаргу будуць уносіцца змены ў генплан Рудзенска і Смалявічаў. "Пад Рудзенскам плануецца будаўніцтва высокатэхналагічнай вытворчасці ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя", а Смалявічы першымі сталі развівацца як горад-спадарожнік, менавіта на іх робіцца ўпор у звязцы Мінск - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Таксама правільна было б заняцца Фаніпалем, дзе вядзецца актыўнае жыллёвае будаўніцтва", - растлумачыў кіраўнік інстытута.
Пры падрыхтоўцы горадабудаўнічай дакументацыі акцэнт будзе зроблены на развіццё сацыяльнай, інжынернай, транспартнай інфраструктуры. Таксама вядома аб'ёмы жылля. "Будуць прааналізаваны існуючыя пляцоўкі пад забудову, магчыма, разгледзім і новыя. Асноўная задача - стварыць камфортныя ўмовы для жыцця", - адзначыў Аляксандр Хіжняк.