Дадзенымі плацельшчыкамі за 8 месяцаў 2019 года выплачана ў бюджэт 1249,4 млн. рублёў падаткаў і плацяжоў, з іх арганізацыямі – 1189,8 млн. рублёў, або 95,2 працэнта, індывідуальнымі прадпрымальнікамі- 59,6 млн. рублёў, або 4,8 працэнта.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года паступленні вышэйзгаданых суб'ектаў у існых коштах павялічаны на 3,9 адсотка або на 46,4 млн рублёў.
Паступленні на адну недзяржаўную арганізацыю ў студзені-жніўні 2019 года склалі 40,6 тыс.рублёў. Ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка ў сярэднім паступіла 1,5 тыс.рублёў.
Спрошчанай сістэме падаткаабкладання аддалі перавагу амаль 14 тысяч недзяржаўных арганізацый і больш за 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Такімі плацельшчыкамі за 8 месяцаў 2019 года выплачана ў бюджэт 147,7 млн. рублёў падаткаў і плацяжоў, у тым ліку арганізацыямі – 111,0 млн.рублёў, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 36,7 млн. рублёў.