Гэта дасць магчымасць мінімізаваць час прастою тэхнікі, знізіць рызыкі закупкі некандыцыйнай прадукцыі і павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Праект рэалізаваны за паўгода. Плошча памяшканняў складае 460 кв. м, цяпер ідзе пастаўка камплектуючых па ўзгодненай наменклатуры.
Паміж ААТ "БелАЗ", АТ "Сібірскі антрацыт" і ТАА "БелТрансЛагістык" падпісана пагадненне аб партнёрстве і стратэгічным супрацоўніцтве, якое дасць магчымасць зрабіць сумесную работу кампаній яшчэ больш эфектыўнай.
У прэс-цэнтры адзначылі, што на прадпрыемстве распрацавана спецыяльная праграма па будаўніцтве сэрвісных цэнтраў падтрымкі спажыўцоў, якая дапаможа праводзіць сэрвіснае абслугоўванне і рамонт на высокім узроўні. Такія цэнтры ўжо дзейнічаюць на Сахаліне і Камчатцы, у Нерунгры, Краснаярску, Екацярынбургу, Хакасіі.
"Сібірскі антрацыт" з'яўляецца даўнім партнёрам Беларускага аўтамабільнага завода. Парк тэхнікі БелАЗ сёння складае 88 адзінак - гэта машыны ад 55 т і вышэй. За пяць апошніх гадоў у адрас расійскай кампаніі пастаўлена 20 беларускіх кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці - ад 110 да 220 т.