Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

18 Кастрычнік 2019

Гіганцкую патэльню бульбы прыгатуюць на свяце пад Мінскам

Фестываль-кірмаш "Беларуская восень. Бульба. Плён. Гародніна" пройдзе 19 кастрычніка на базе Навукова-практычнага цэнтра НАН па бульбаводстве і плодаагародніцтве ў аграгарадку Самахвалавічы, паведамілі БЕЛТА ў НАН Беларусі.

Для гасцей свята гаспадары прыгатуюць бульбу на гіганцкай патэльні. У праграме значацца дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, забаўляльная праграма, конкурсы для наведвальнікаў. Пераможцаў чакаюць памятныя прызы.

Перад прысутным выступяць творчыя калектывы, можна будзе купіць плодаагароднінную прадукцыю, прадукты перапрацоўкі пладоў і ягад.

Мерапрыемства праводзіць Рэспубліканскі навуковы цэнтр сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва. У ім прымуць удзел навукоўцы-селекцыянеры НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны.

Будзе прадстаўлена выстава дасягненняў у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, прадэманстраваны новыя гатункі беларускай селекцыі, тэхналогіі вырошчвання раслін.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць