Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
21 Кастрычнік 2019

Сакратарыят Савета Рэспублікі далучыўся да акцыі «Чысты лес»

Работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у штогадовай рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Прадстаўнікі Савета Рэспублікі працавалі на тэрыторыі Радашковіцкага лясніцтва Маладзечанскага лясгаса, удакладнілі ў прэс-службе.

Акцыя "Чысты лес" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 2010 года. Асноўная яе мэта - выхаванне беражлівага стаўлення да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны. З кожным годам акцыя прыцягвае ўсё большую колькасць удзельнікаў. Так, у 2018 годзе экалагічную кампанію падтрымалі каля 39 тыс.чалавек. Толькі за суткі сумеснымі намаганнямі было прыбрана больш за 2,5 тыс. кубаметраў смецця і больш за 5 тыс. кубаметраў захламленасці, наведзены парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкаваны месцы паблізу мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў і іншых аб'ектаў. Як і ў мінулым годзе, цяперашняя акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць