"Выбары ў Беларусі ўжо адбыліся па 109 выбарчых акругах. Толькі адна, Гродзенская цэнтральная, не дацягвае некалькі працэнтаў да 50", - сказала Лідзія Ярмошына.
Яўка выбаршчыкаў на 18.00 склала 70,72 працэнта.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 69,33 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. У Віцебскай вобласці ўчасткі для галасавання наведалі 76,32 працэнта выбаршчыкаў, у Гомельскай - 74,18 працэнта, у Гродзенскай - 72,36 працэнта. У Мінскай вобласці яўка склала 71,9 працэнта, у Магілёўскай - 77,63 працэнта, у Мінску - 58,76 працэнта.