Упершыню за Кубак будуць змагацца 24 каманды як з Мінскай вобласці, так і іншых раёнаў Беларусі.
Падчас правядзення гульні ўдзельнікі змогуць паказаць сябе ў конкурсах «Фрыстайл» і «Біятлон». А вызначальнымі крытэрыямі пры адборы пераможцы стане раскрыццё тэмы фестывалю, крэатыўныя рашэнні, мастацкае афармленне выступу, самае галоўнае - гумар.
Дарэчы, арганізатарамі дадзенага фестывалю выступаюць Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінская абласная арганізацыя ГА «БРСМ», таксама Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.