Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

27 Лістапад 2019

На вытворчым майстэрскім ўчастку «Загор'е» Чэрвеньскага лясгаса запрацавала новая лінія па перапрацоўцы драўніны

Яе прадукцыю - палетныя нарыхтоўкі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці драўляных паддонаў, рэалізоўваюць на экспарт у краіны Еўрасаюза.

- Абсталяванне рамнага цэха, дзе мы выраблялі абразныя і неабразныя дошкі, фізічна і маральна састарэла, - распавядае начальнік участка Валерый Майко. - На станках мінулага стагоддзя праблематычна атрымліваць прадукцыю экспартнай якасці. Так што само жыццё падштурхнула нас да мадэрнізацыі цэха, якую пачалі ў ліпені. Прыбралі ўсё старое абсталяванне, адрамантавалі будынак ўнутры і звонку, цалкам замянілі сістэму вентыляцыі, заасфальтавалі пляцоўку для складавання гатовай прадукцыі. На ўмовах лізінгу набылі новую лінію па перапрацоўцы драўніны польскай фірмы «Walter»...

Вытворчы працэс у мадэрнізаваным цэху пачынаецца ў двары з загрузкі круглага лесу на спецыяльную эстакаду. З яе аператар паштучна падае бярвенні на брусоўку, затым полубрус трапляе на многапiльны станок, пасля - на тарцавальную лінію, дзе доўгая дошка распілоўваецца на чатыры паллетныя нарыхтоўкі і накіроўваецца на кладку. Аполкі здрабняюцца на асобным станку ў дранку і па транспарцёрам выдаляюцца на вуліцу. Iх выкарыстоўваюць у якасці паліва для новай гарадской кацельні.

- Плюсы мадэрнізацыі відавочныя, - адзначае галоўны інжынер Чэрвеньскага лясгаса Антон Зелянкевіч. - Калі ў старым цэху адначасова было задзейнічана дзевяць чалавек, то цяпер досыць сямі. За змену яны вырабляюць каля 25 кубаметраў гатовай прадукцыі. І гэта пры тым, што цэх працуе яшчэ не на поўную магутнасць. Але, самае галоўнае, якасць дрэваапрацоўкі зараз дазваляе нам рэалізоўваць на экспарт да 70 працэнтаў агульнага аб'ёму вытворчасці паллетных нарыхтовак, а не трэцюю частку, як было на старым абсталяванні. Дзякуючы гэтаму, разлічваем акупіць выдаткі на набыццё новай лініі (яна абышлася нам у 350 тысяч еўра) на працягу двух гадоў.

На мадэрнізацыі рамнага цэха ў лясгасе не спыніліся. Зараз у разгары - работы па рэканструкцыі суседняга будынка, дзе размяшчаецца старая, але надзейная дрэваапрацоўчая лінія «Timbellа». Пасля запланаванай замены аднаго з станкоў і прафілактычнага рамонту астатніх тут таксама наладзяць вытворчасць паллетных нарыхтовак.

Такім чынам, з улікам участка па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны, адкрытага лясгасам у мінулым годзе на арэндных плошчах ДРБУ № 121, у бліжэйшы час экспартна-арыентаванымі тут стануць адразу тры цэхі. А значыць, аб'ём валютнай выручкі будзе павялічвацца.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць