Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

28 Лістапад 2019

МНС праводзіць праверкі

Чэрвенскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праведзена праверка стану пажарнай бяспекі на аб'ектах ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»

У ходзе праверкі былі выяўлены парушэнні патрабаванні заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Так у адміністрацыйным будынку лясгаса дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі абсталяваны замкамі, не забяспечваючымi іх свабоднае адкрыццё знутры без ключа, што можа прывесці да цяжкасці эвакуацыі людзей з будынка падчас надзвычайнай сітуацыі.

Цэх дрэваапрацоўкі ПМУ «Загор'е» не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі, на тэрыторыі дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзеных месцаў. У адміністрацыйным будынку пад маршам лесвічнай клеткі ўладкована памяшканне для захоўвання маёмасці.

Лясной гадавальнік ў пас. Мірны: у адміністрацыйным будынку печ ацяплення мае дымаадвод, не прадугледжаны тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (выкананы з керамічнай трубы). Пры інтэнсіўным выкарыстанні печы існуе верагоднасць перекала коміна і, як следства, ўзнікнення пажару.

У цэху дрэваапрацоўкі г.Чэрвень дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі з будынка, абсталяваны замкамі, не забяспечваючымi іх свабоднае адкрыццё знутры без ключа. А дзверы эвакуацыйнага выхаду з адміністрацыйнага будынка забіты цвікамі.

Таксама былі правераны лясніцтва ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», дзе асноўнымі парушэннямі апынуліся не укамплектаванасць першаснымі сродкамі пажаратушэння і іх няспраўнасць.

Адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч.1 артыкула 23.56 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дырэктару ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» уручана прадпісанне для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці дырэктар і майстар цэха ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»

Галерэя малюнкаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць