Практычная частка вучэнняў пачалася на ўскраіне вуліцы Гарбачова недалёка ад аб'язной дарогі. Па уводнай, з-за снегападу тут утварыўся перемёт, спыніўся рух аўтатранспарту. Паміж аўтобусам з дзецьмі і легкавым аўтамабілем адбылося сутыкненне. Пацярпела некалькі чалавек.
У лічаныя хвіліны на «месца здарэння» прымчаліся дзве машыны «хуткай дапамогі». Брыгады медыкаў аператыўна і кваліфікавана аказалі «пацярпелым» першую дапамогу. Тых, хто «не мог рухацца самастойна», на насілках транспартавалі ў «хуткія». Супрацоўнік ДАІ накіроўваў транспарт у аб'езд здарэння. Выратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады «вызвалілі пацярпелага» з легкавой машыны. Дарожнікі паказалі гатоўнасць «расчышчаць снеговой перемёт»...
Па наступнай ўступнай вучэнняў, ураганны вецер сарваў з даху будынка МТК «Ігуменскі» ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс» 50 лістоў шыферу і пашкодзіў лінію электраперадач, з-за чаго комплекс застаўся без электраэнергіі. Для «аднаўлення» даху прыбыла будаўнічая брыгада гаспадаркі. А спецыялісты раённых электрасетак аператыўна «забяспечылі ферму электраэнергіяй» з дапамогай аўтаномнай крыніцы харчавання - перасоўнага дызельнага генератара.
У другой палове дня адпрацоўвалася ўступная «выяўленне падазронага прадмета ў адным з калідораў паліклінікі раённай бальніцы». З будынка эвакуявалі хворых і медыцынскі персанал. Неабходныя ў такіх выпадках дзеянні выканалі ратавальнікі, супрацоўнікі Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы і раённага аддзела ўнутраных спраў, спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
А напрыканцы годна «здалі іспыт» па «ліквідацыі ўцечкі газу» у пад'ездзе шматкватэрнага дома на вуліцы Мінскай работнікі газавай службы.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

