Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

28 Лістапад 2019

Выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адбылося ў Чэрвені

27 лістапада 2019 года ў г. Чэрвені адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у Мінскай вобласці. Праводзіў калегію міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Церахаў Аляксандр Аляксандравіч.

Удзельнікі калегіі наведалі новую гарадскую кацельню па вул.Перамогі, пабудаваную ў гэтым годзе. Гэта адна з найбуйнейшых у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі крыніца цеплаэнергіі на мясцовых відах паліва пабудавала па праекце Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця «Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння» літоўскае закрытае акцыянернае таварыства «Enerstena».

Аб аптымізацыі сістэмы цеплазабеспячэння распавёў намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун.

Далей ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з тым, як забяспечваюцца лазневымі паслугамі жыхары горада на базе «Чэрвенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву», і наведалі аб'ект капітальнага рамонту жылога дома і добраўпарадкавання тэрыторыі па вул.Чапаева, 23 у Чэрвені.

На базе УП «Чэрвеньскага ЖКГ» азнаёміліся з работай прадпрыемства па выкананні патрабаванняў Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Дакладваў выконваючы абавязкі дырэктара Сяргей Хендогiн.

Завяршылася выязная калегія пленарным пасяджэннем ў Раённым цэнтры культуры і вольнага часу.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць