З 38 пажараў 21 адбыўся ў жылых дамах, 11 - у гаспадарчых пабудовах, 3 - у аўтамабілі, 1 - у поле, 2 - на аб'ектах арганізацый. Чатыры пажары адбыліся ў Чэрвені, тры - на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета (адзін загінулы), дзесяць - на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета, чатыры - у Валевацкiм сельсавеце, тры - у Калодзежскім, дзесяць - у Лядзенскiм (два загінулых), два пажары адбыліся ў Клінокскім сельсавеце (адзін загінулы), адзін пажар - у Раваніцкiм сельсавеце, адзін - у Руднянскiм сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 13 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 6 выпадкаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 16 выпадкаў, падпалы - 1 выпадак, дзіцячае свавольства з агнём - 1 выпадак, іншыя - 1 выпадак.
Пажары, якія адбыліся ў лістападзе:
06.10.2019 ў 20 гадзін 51 хвіліну ў цэнтр аператыўнага кіравання Чэрвеньскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па адрасе: Валевацкі с / с, в.Камейкi, вул.Цэнтральная, д.8. Пажар аднакватэрнага жылога дома. Знішчаны дах, дом выгарэў знутры. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная - парушэнне эксплуатацыі пячнога абсталявання.
13.10.2019 ў 01 гадзіну 16 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні лазні па адрасе: Кліноцкі с/с, в. Іванічы, вул.Маладзёжная, д.17. Лазня знішчана агнём цалкам. Разгляданая прычына ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
22.10.2019 у 06 гадзін 50 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні ў цэху ААТ «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка» па адрасе: г.п. Смілавічы, вул.Рэспубліканская, д.47. У выніку пажару закураны сцены і перакрыцце ў цэху абгумвання валенага абутку. Пашкоджана 12 станкоў, 120 пар валёнак і іншая маёмасць. Як мяркуецца, прычына пажару - канструктыўны недахоп станкоў.
22.10.2019 ў 20 гадзін 22 хвіліны паступіла паведамленне аб загаранні лазні па адрасе: Лядзенскi с/с, в.Машчаліна, вул. Гагарына.д.27.Баня агнём знішчана цалкам. Прычына - парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
24.10.2019 у 04 гадзіны 48 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па адрасе; Чэрвеньскі с/с, в.Астравы, с/т «Крыніца», вул.Дружная, д.52. Пажар аднапавярховага жылога дома пад дачу. У выніку пажару сцены жылога дома знішчаны знутры, знішчаны дах. На пажары загінуў грамадзянін Шакура Віталь Іванавіч, 1976 года нараджэння. Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Галіна Гамеза

