Кніга складаецца зчатырох раздзелаў: “Гэты нядобры Тузік”,“Паэзія без габарытаў”,“Каханне і гарох”,“Каса на камень”.У першы раздзел увайшлі невялікія гумарыстычныя вершыкі, у другі - пародыі на вершы сучасных беларускіх паэтаў, у трэці – “рыфмаванкі” і ў апошні раздзел - невялікія гумарыстычныя сцэнкі, якія можна паставіць не толькі ў народных і самадзейных тэатрах, але і сіламі школьных драматычных гурткоў.
Гумарыстычны зборнік выйшаў у серыі “Несур’ёзна пра сур’ёзнае”, якая выдаецца з 2014 года. Вокладка кнігі аздоблена карцінай знакамітага мастака Валянціна Губарава.
Прапануем нізку гумарыстычных твораў сябра аматарскага аб’яднання “Ветразь”:
На прыёме ў псіхіятра
-Цяпер скажыце,
небарака,
калі ўсё пачалося
ўвас?
Калі абтым,
што вы- сабака,
прыйшла вам думка
ўпершы раз?
-Абгэтым думаў яцішком
яшчэ маленькім шчанюком…
* * *
-Мой муж знайшоў сабе забаву:
яктолькі вып’е ранкам каву,
адразуж кубачак з’ядае
ітолькі ручку пакідае…
-Я бачу: ён увас дзівак!
Якраз жа ўручках - самы смак!
Не так, як раней
-Эх, сябра, яктут нікруці,
усё змяняецца ўжыцці!
Раней, калі дамоў прыходзіў
ітолькі ўсвой пакой заходзіў,
сабака брэхам сустракала,
пантофлі жонка падавала…
-І штож змянілася, Фядот?
-Цяпер- усё наадварот!
Знаёмая мiска
-Ты мусіць, суседзе,
некорміш сабаку?
Прызнайся!
-Ды што ты!
Наадварот!
-А штож каля нас яна ўсё,
небарака,
сядзіць іглядзіць мне,
яккажуць,
урот?
-Пустое!
Хай гэта цябе нехвалюе!
Бо зараз яе
неадгоніш калом.
Яна ж
сваю міску пазнала…
-Якую?
-Ды тую,
зякой ты ясі засталом.
Не трэба рызыкаваць
-Я чуў, што ты прадаў
свой саксафон?
-Нетолькі саксафон,
але й трамбон!
-Чаму?
Тыж вельмі граць наіх любіў?
-Сказалі мне:
сусед ружжо купіў!
Святлана ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвеньскай цэнтрльнай раённай бібліятэкі

